Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
Навiны рэспублiкi

У Беларусі плануюць сабраць 5,8 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны

27.08.2021
Навiны рэспублiкi
У Беларусі ў бягучым годзе плануюць сабраць 5,8 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны. Аб гэтым паведаміла  на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства - начальнік упраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў гаспадарках усіх катэгорый чакаецца вытворчасць бульбы на ўзроўні 5,8 млн т, пладоў і ягад - 720 тыс. т, агародніны - 1,8 млн т. У тым ліку ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках плануюць атрымаць 960 тыс. т бульбы (105 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года), 631 тыс. т агародніны адкрытага і закрытага грунту (112 працэнтаў), а таксама каля 170 тыс. т пладоў і ягад (на ўзроўні мінулага года), з іх 160 тыс. т яблыкаў", - сказала Таццяна Карбановіч.

З чаканых 960 тыс. т бульбы 185 тыс. т пойдуць на насенне, 200 тыс. т адправяць на прамперапрацоўку, каля 100 тыс. т - на патрэбы гандлю і грамадскага харчавання (у тым ліку для закладкі ў стабілізацыйныя фонды), 475 тыс. т - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспарт. З чаканага ўраджаю агародніны 180 тыс. т плануюць накіраваць на патрэбы грамадскага харчавання і гандлю, а таксама для закладкі ў стабфонды, 43 тыс. т будзе перапрацавана, 408 тыс. т - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспартныя пастаўкі. На прамперапрацоўку пойдзе 41 тыс. т пладоў і ягад, для гандлю, грамадскага харчавання і стабфондаў - 58 тыс. т, 79 тыс. т будзе рэалізавана на рынках, кірмашах і за мяжой.

Што датычыцца садавіны, то, паводле слоў спецыяліста, вядзецца работа па павелічэнні вытворчасці садавіны, у тым ліку яблыкаў, для забеспячэння ўнутранай патрэбнасці рынку айчыннай прадукцыяй. Напрыклад, штогод закладваюцца новыя сады. Мерапрыемствы па пасадцы пладова-ягадных культур і іх доглядзе праводзяцца ў рамках дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу.

У Беларусі пачалася ўборачная кампанія. На сёння сабрана каля 5,7 тыс. т бульбы, 86 тыс. т агародніны (у тым ліку закрытага грунту).

Мінсельгасхарч пастаянна працуе з МАРГ, Белкаапсаюзам, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" па пытаннях забеспячэння насельніцтва і перапрацоўчых прадпрыемстваў плодаагародніннай прадукцыяй.

Да спіса