Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
Гродненский областной исполнительный комитет
Официальный портал
Главная / Новости / Новости региона
Новости региона

Вясёлыя гульні, цікавыя конкурсы і захапляльныя майстар-класы. Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» запрашае гасцей

23.05.2023
Новости региона
Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» пройдзе 16 і 17 чэрвеня ў Смаргоні. Свята прымеркавана да 520-годдзя горада Смаргоні. Для жыхароў і гасцей будзе арганізавана цікавая і насычаная культурная праграма, якая абавязкова прыйдзецца да спадобы кожнаму, хто завітае на мерапрыемства.

Так, 16 чэрвеня ў Смаргоні запланавана ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам. Пасля гэтага адбудзецца адкрыццё аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі «Смаргонь. Старонкі гісторыі» і будзе арганізавана святочнае мерапрыемства «Смаргонь – мой лёс і гонар».

– Асноўныя святочныя дзеянні ў нас адбудуцца 17 чэрвеня. У гарадскім парку будуць працаваць некалькі так званых факультэтаў «Абаранкавай акадэміі»: гістарычны, культурны, музычны і іншыя. Кожны з факультэтаў прадставіць сваю праграму. Так, напрыклад, культурны факультэт прэзентуе своеасаблівыя брэнды Смаргонскага раёна, сярод якіх свята Купалле, свята мёду і многае іншае. Мы падрыхтавалі на кожнай пляцоўцы цікавыя музычныя батлы, напрыклад прыпевачны батл «Хто каго», конкурс «Самыя смачныя абаранкі». На гістарычным факультэце будзе арганізавана выступленне лялечнага тэатра. А вось на спартыўным факультэце адбудуцца спаборніцтвы па сілавым экстрыме і яшчэ шмат чаго цікавага. Свята абяцае быць сапраўды маштабным і ўрачыстым, таму што да яго арганізацыі мы падыйшлі вельмі адказна, – адзначыла дырэктар Смаргонскага раённага цэнтра культуры Галіна Крацянок.

17 чэрвеня святкаванне распачнецца адразу на некалькіх пляцоўках гарадскога парка. Так, напачатку ў храме Праабражэння Гасподня і ў касцёле Святога Міхаіла Арханёла пройдуць богаслужэнні. А далей удзельнікаў мерапрыемстваў чакае тэатралізаванае шэсце да цэнтральнай плошчы горада, дзе пасля адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

Тут запланавана канцэртная праграма музычнага тэатра «Рада» и хора Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, канцэртная праграма з удзелам Заслужанага артыста Беларусі Віктара Цыркуновіча і фіналістаў праекта «Х-Фактар. Беларусь», а таксама выступленне групы «Аура». Акрамя гэтага ў межах святкавання будуць узнагароджаны пераможцы фестывальных конкурсаў.

Таксама адбудзецца прэзентацыя вясковых падворкаў «Куточкі роднай Смаргоншчыны», прэзентацыя абаранкаў ад кухмістра Францішка Ксаверыя Агінскага, паказ модных калекцый узорнай студыі моды «Страказа», фестываль-конкурс юных мадэльераў і выступленні дзіцячых школ мастацтваў.

Напрацягу дня будуць працаваць разнастайныя выставы, гандлёвыя і тэатралізаваныя пляцоўкі. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у вясёлых гульнях і забавах, а таксама спаборніцтвах эрудытаў. Для прысутных будуць праведзены цікавыя і захапляльныя майстар-класы па розных відах народнага майстэрства, бальных танцах і многім іншым. Скончыцца фестываль-кірмаш яскравым піратэхнічным прадстаўленнем.

ну.jpg

К списку